У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Нікалаева.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Апіёк.
Тамара Іванаўна Нікалаева-Апіёк (нар. 18 сакавіка 1943, в. Ляды Чэрвеньскага раёна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1972). Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Біяграфія
У 1966 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс У. А. Маланкіна).
З 1966 па 1974 год працавала ў складзе трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
З 1975 года — у Купалаўскім тэатры.
Атрымала вядомасць як выканаўца глыбока псіхалагічных, тэмпераментых роляў, спалучаных з пяшчотай і лірызмам. У сталай творчасці зарэкамендавала сябе таксама як камедыйная актрыса.
Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
Сям'я
Муж — мастак-жывапісец Мікалай Апіёк.
Асноўныя ролі
У Гродзенскім абласным драматычным тэатры
У тэатры імя Янкі Купалы
- Наталля Мікалаеўна («Пагарэльцы» А. Макаёнка)
- Тамара Паўлаўна («Верачка» А. Макаёнка)
- Вера («Радавыя» А. Дударава)
- Каця («Эшалон» М. Рошчына)
- Марыя Аляксандраўна Ульянава («Шлях» А. Рэмеза)
- Шындзіна («Мы, што ніжэй падпісаліся» А. Гельмана)
- Сакратарка («Святая святых» І. Друцэ)
- Ала Кастрова («Курыца» М. Каляды)
- Яна («Віват, імператар!» паводле п’есы «Крэслы» Э. Іянэскі)
- Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота)
- Вусціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім» А. Астроўскага)
- Шарлота («Восеньская саната» І. Бергмана)
- Тамара («Адчыніце Кантралёру!» А. Несіна)
- Вядучая («Паўлінка» Я. Купалы)
- Генеральша Крахоткіна («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага)
- Жонка Губернатара («Чычыкаў» паводле М. Гогаля)
- Кукарнікава («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава)
- Настасся Цімафееўна («Вяселле» паводле А. Чэхава)
- Баба з фіялетавым носам («Ноч на Каляды[ru]» паводле М. Гогаля)
- Валя («Лістапад. Андэрсен» А. Паповай)
Крыніцы
Літаратура
Навуменка, В. Т. Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна / В. Т. Навуменка, М. І. Гарэцкая // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн., БелЭН, 2003. — С. 216.