Сіня́ва (трансліт.: Siniava, руск.: Синяво)[1] — прыпыначны пункт Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны за 2,4 км на паўночны захад ад вёскі Галавенчыцы; на лініі Інстытут Культуры — Баранавічы-Палескія, паміж станцыяй Стоўбцы і прыпыначным пунктам Асіпаўшчына.