Сяргей Фёдаравіч Паўлаў |
Дата нараджэння |
17 чэрвеня 1931(1931-06-17) (93 гады) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Паўлаў.
Сяргей Фёдаравіч Паўлаў (17 чэрвеня 1931, г. Пскент, Ташкенцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1955 годзе. Працаваў у Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, галоўным архітэктарам Гомеля, з 1975 года — начальнікам упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама, з 1982 года — галоўны архітэктар майстэрні ў Гроднаграмадзянпраекце. З 1957 па 1960-ы, 1966—1969 гг. выкладаў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Гродне.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы на Прывакзальнай плошчы (1959), па вул. Кожара (1974), Палац спорту (1960), генплан горада і прыгараднай зоны (1970—1972) у Гомелі, мікрараён Румлёва ў Гродне (1978—1982), добраўпарадкаванне плошчы Леніна ў Мастах (1978).
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1960).
Зноскі
Літаратура