Колішні пасёлак
Сонечны
Сонечны на карце Беларусі ±
|
Сонечны — колішні пасёлак у Давыдаўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1]. У межах Гомеля — з 1968 г.[1] Адміністрацыйна мясцовасць прыналежыць да Савецкага раёна (вуліца Карбышава і сумежная частка праспекта Кастрычніка)[1][2].
Да 1965 г. называўся Пасёлкам Гомельскай РТС (г.зн. рамонтна-трактарнай станцыі)[3]. Нададзеная потым назва мела абстрактна-сімвалічнае значэнне «радасны, шчаслівы», што адпавядала ўзорам тапанімічнай практыкі савецкага часу[3].
29 красавіка 1968 г. пасёлак увайшоў у межы Гомеля[4]. На момант уваходжання складаўся з 91 двара, дзе пражывалі 486 чалавек[1]. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў найменне «Сонечны» перанесена на комплекс мікрараёнаў №50, 51, 52 пры адрэзку Рэчыцкай шашы на яе выхадзе за мяжу Гомеля[5].
Зноскі
- ↑ а б в г Солнечный // Гомель : Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 424.
- ↑ Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 25.
- ↑ а б Солнечный // Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 223.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў мяжу горада Гомеля пасёлка Сонечны і вёскі Падгорная Давыдаўскага сельсавета Гомельскага раёна ад 29 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 13 (1207).
- ↑ Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 178.
|
---|
Другая палова XVI стагоддзя | | |
---|
XVIII стагоддзе | |
---|
Канец XIX стагоддзя | |
---|
Першая палова XX стагоддзя | |
---|
Пасляваенны час | |
---|
XXI стагоддзе | |
---|
|