Забудова вёскі нагадвае трохпрамянёвую зорку (вуліцы разыходзяцца ад цэнтра вёскі на паўночны захад, паўночны ўсход і паўднёвы ўсход, арыентаваныя на паўночны захад і паўночны ўсход робяць далей правы паварот пад прамым вуглом; арыентаваная на паўднёвы ўсход вуліца — прамая, да яе прымыкае з правага боку завулак, да якога яшчэ адзін завулак, паралельны вуліцы).
Брацкая магіла ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў. У час Першай сусветнай вайны і наступных падзей магіла інсургентаў была забыта, у 1928 выпадкова знойдзена, у 1929 польскія ўлады ўстанавілі драўляны крыж і надмагільныя пліты, якія ў 1939 былі знішчаны. У час Другой сусветнай вайны мясцовыя жыхары ўстанавілі новы крыж, асвячоны ксяндзом з Сігневічаў. У пачатку 1990-х г. жыхар Л. В. Кугач вырабіў з жалезных труб новы крыж.
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сабале́