Рудольф Уільям Луіс Джуліяні (англ.: Rudolph William Louis Giuliani III; нар. 28 мая1944, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі юрыст, былы мэр Нью-Ёрка, былы пракурор, прадпрымальнік і палітык ад Рэспубліканскай партыі ЗША.
Праславіўся ў Нью-Ёрку і ЗША дзякуючы сваёй дзейнасці на пасадзе пракурора, калі ён паспяхова расследаваў некалькі гучных спраў, звязаных з дзейнасцю арганізаваных злачынных груповак у ЗША. Таксама два разы абіраўся мэрам Нью-Ёрку (1994—2001). На гэтай пасадзе ён дасягнуў значных поспехаў у паляпшэнні жыцця ў горадзе, памяншэнні ўзроўню злачыннасці і наогул паляпшэнні іміджу найбуйнейшага гарады краіны.
У 2005 Нью-Ёрк абвешчаны самым бяспечным горадам сярод дзесяці найбуйнейшых гарадоў ЗША. Таксама праславіўся сваёй рашучай дзейнасцю і арганізатарскімі здольнасцямі падчас тэрактаў супраць Сусветнага гандлёвага цэнтра ў верасні 2001 У тым жа годзе часопіс Тайм абвясціў яго «чалавекам года». Крытыкі адзначаюць занадта палярную асобу Рудзі Джуліяні, а таксама яго некалькі аўтарытарны характар.
Пасля заканчэння тэрміну на грамадскай пасады пачаў займацца прыватнай практыкай у юрыдычнай кампаніі, якую ён заснаваў. У лютым 2007 падаў сваю кандыдатуру на намінацыю ад Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта ЗША. У пачатку 2007 сярод рэспубліканцаў быў вядучым прэтэндэнтам, наперадзе іншых, аднак у студзені 2008 адмовіўся ад прэзідэнцкай гонкі на карысць іншага прэтэндэнта.