Расічка
Расі́чка[1] (Digitaria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). НазваНавуковая назва роду паходзіць ад лац.: digitus — «палец», что ставіцца да размяшчэння галінак суквецця ў многіх відаў расічак. Батанічнае апісаннеШматгадовыя, радзей аднагадовыя травы вышынёй 10—80 см. Сцёблы моцна галінастыя каля асновы, прамастойныя або ляжачыя, часта чырванаватыя. Лісце лінейна-ланцэтнае. Агульнае суквецце — прамы колас з 2—20 пальчата сабраных коласападобных галінак на верхавінцы сцябла. Плод — зярняўка. АрэалНалічвае каля 350 відаў, пашыраных ў трапічных і субтрапічных (пераважна ў Афрыцы) і часткова ва ўмерана цёплых абласцях. На тэрыторыі Беларусі 4 віды[2], трапляюцца на пясках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях. Таксанамія
Сінонімы
ВідыТыпавы вид — Digitaria sanguinalis. Род уключае каля 260 відаў. Некаторыя з іх:
ВыкарыстаннеКармавыя, пераважна пашавыя расліны, некаторыя віды культывуюць у Паўднёва-Усходняй Азіі як збожжавыя злакі. Выкарыстоўваюць для барацьбы з эрозіяй, для замацавання пяскоў, насыпаў, стварэння газонаў. Салома расічкі прыдатная на выраб паперы, цыновак, кошыкаў і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|