Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Расічка лінейная

Расічка лінейная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Digitaria ischaemum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40637
NCBI  261599
EOL  1114322
IPNI  398891-1
TPL  kew-409080

Расічка лінейная[1], Расічка звычайная[2] (Digitaria ischaemum) — від травяністых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Апісанне

Аднагадовая расліна вышынёй 5-50 см ад гарызантальнага да ўзыходзячага росту. Ляжачыя сцёблы не ўтвараюць ў вузлах каранёў. Кароткія, 2-5 мм шырынёй, светла-зялёнае лісце даўжынёй 2-10 см, Язычок 1-2 мм даўжынёй. Каласкі даўжынёй 2-2,5 мм, яйкападобныя. Светла-карычневага колеру, з двух бакоў звужаныя плады 1,5-3 мм даўжынёй і 1,5 мм шырынёй.

Распаўсюджанне

Вобласць распаўсюджання ад Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Еўропы да Японіі. Натуралізаваны: Аўстралія, Бутан, Канада, Мексіка, ЗША, Пуэрта-Рыка, Чылі. Расце на свежых, багатых пажыўнымі рэчывамі, звычайна вапнава-бедных, умерана вільготных кіслых глебах.

Ва Украіне расце на пясках, каля дарог, па берагах вадаёмаў, у населеных пунктах, як пасляўборачнае пустазелле на палях і агародах — у лясных раёнах лесастэпу і паўночна-ўсходняй частцы стэпу, даволі часта; па Дняпры спускаецца да яго вусця[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 466. — 548 с.

Спасылкі

Kembali kehalaman sebelumnya