Рагозна (Шклоўскі раён)

Вёска
Рагозна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 18 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2239
Аўтамабільны код
6
СААТА
7258828115
Рагозна на карце Беларусі ±
Рагозна (Шклоўскі раён) (Беларусь)
Рагозна (Шклоўскі раён)
Рагозна (Шклоўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Рагозна (Шклоўскі раён)

Раго́зна[1] (трансліт.: Rahozna, руск.: Рогозно) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета. За 22 км на захад ад Шклова, 27 км ад Магілёва, 24 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі Орша — Магілёў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На захадзе цячэ рака Чарнаводка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Шклоў — Чарнаручча.

Гісторыя

Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 стагоддзя. У 1750 годзе вёска ў складзе маёнтка Горкі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ, прыватнафеадальнае ўладанне. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1777 годзе вёска Рагозін у Магілёўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1783 годзе ў Магілёўскім павеце. У 1858 годзе памешчыцкая ўласнасць. У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася вырабам ільняной і пяньковай кудзелі і тканіны, а таксама вырабам посуду і іншых бытавых рэчаў з драўніны, бандарным і кавальскім промысламі. У 1897 годзе ў Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета, меўся хлебазапасны магазін. Непадалёку была карчма (1 двор, 12 жыхароў). З лютага да кастрычніка 1918 года акупіравана германскімі войскамі. З абвяшчэннем БССР у яе складзе. З 26 красавіка 1919 года ў Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета Гомельскай губерні РСФСР, з 3 сакавіка 1923 года ў складзе БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Чарнаруцкім сельсавеце Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). 24 чэрвеня 1934 года арганізаваны калгас імя Леніна. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1941 годзе ў калгасе было 57 гаспадарак, 271 га ворнай зямлі, 150 га лугоў, 48 коней, 70 кароў, 28 свіней, 46 авечак. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1941 года акупіравана нацысцкімі войскамі. Гітлераўцы ў лютым 1944 года спалілі 50 двароў, загубілі 4 жыхароў. Ад калгаснага статка засталіся толькі 3 кані. Пасля вайны адбудавана. Уваходзіла ў склад калгаса імя Свярдлова. (цэнтр — вёска Клімавічы). Размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, працаваў магазін. У 2008 годзе ў складзе ЗАТ «Палыкавіцкае». Планірованча складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыяльнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чарнаруцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 82 двары, 240 жыхароў (1750)
  • 20 двароў, 148 жыхароў (1783)
  • 51 рэвізская душа (1858)
  • 26 двароў, 181 жыхар (1880)
  • 31 двор, 209 жыхароў (1897)
  • 29 двароў, 194 жыхары (1909)
  • 280 жыхароў (1939)
  • 64 двары, 242 жыхары (1941)
  • 31 гаспадарка, 79 жыхароў (1990)
  • 29 гаспадарак, 56 жыхароў (1997)
  • 16 гаспадарак, 31 жыхар (2007)

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 13 ліпеня 2015.

Літаратура

Спасылкі