Пушкінагорскі раён (руск.: Пушкиного́рский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтры Пскоўскай вобласціРасіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Пушкінскія Горы.
Геаграфія
Пушкінагорскі раён размешчаны ў паўднёвым напрамку ад абласнога цэнтра на адлегласці 120 км. Раён мяжуе на поўначы з Остраўскім раёнам, на паўночным усходзе — з Наваржэўскім раёнам, на поўдні — з Апочацкім раёнам, на захадзе — з Краснагародскім раёнам. Тэрыторыя раёна — 1059 км² (2,1 % агульнай тэрыторыі вобласці). Раён з’яўляецца самым малым па плошчы ў Пскоўскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Вялікая і яе прытокі Сораць, Іса, Шэсць, Кудка.
Найбуйнейшыя азёры — Велье, Белагулі, Кучане, Каменец.