Бяжаніцы[2] (руск.: Бежа́ницы) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1961) на ўсходзе Пскоўскай вобласціРасіі. Адміністрацыйны цэнтр сельскага паселішча Бяжаніцкае (у якое сам пасёлак не ўваходзіць) і Бяжаніцкага раёна. Утварае гарадское паселішча Бяжаніцы — у межах пгт.
Пасёлак размешчаны паблізу ракі Льста (басейн ракі Вялікай) і возера Дубец. Знаходзіцца на аўтадарозе Пскоў — Вялікія Лукі: за 180 км на паўднёвы ўсход ад Пскова і за 82 км на паўночны захад ад Вялікіх Лук. Чыгуначная станцыя (Сушчова) на лініі Дно — Навасакольнікі.