Палкіна (руск.: Па́лкино) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Палкінскай воласці (не ўваходзіць у яе) і Палкінскага раёнаПскоўскай вобласці; складае муніцыпальнае ўтварэнне «Палкіна» са статусам «гарадское паселішча» (у межах пасёлка).
Размешчаны за 36 км на паўднёвы захад ад Пскова (з якім звязаны аўтобусным маршрутам), за 24 км ад чыгуначнай станцыі Чэрская (на лініі Пскоў — Пыталава), на рацэ Смолінка і ўсходнім беразе Смолінскага возера. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1985 года.