У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Пунішча.
Вёска
Пунішча
Пунішча на карце Беларусі ±
|
Пу́нішча[1] (трансліт.: Punišča, руск.: Пунище) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Запольскага сельсавета. За 39 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 45 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
У 18 стагоддзі вёска Пунішчы ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ўваходзіла ў склад маёнтка Дрэцпаль ва ўладанні Цехнавецкіх. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. З 1866 года ў Веліжскім павеце Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі всёска ў складзе маёнтка Драчулкі. У 1846 годзе ва ўладанні памешчыцы Софіі Рэбіндэр. У 1905 годзе ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні, адносілася да Драчулкаўскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Запольскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1924 годзе мясцовыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені за 1 км у сяле Казакова. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У часы Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 32 двары і загубілі 13 мірных жыхароў, 7 забралі вывезлі ў Германію, 18 вяскоўцаў загінулі ў баях на франтах супраць гітлераўскіх войск, 8 — у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася часткова, колькасць жыхароў не дасягнула даваеннага ўзроўню. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне, з 1962 года ў Лёзненскім, з 1965 года зноў у Віцебскім раёнах. У 2000 годзе вёска ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоны партызан». З 5 чэрвеня 2003 года ў складзе СВК «Партызанскі подзвіг».
Насельніцтва
- 14 двароў, 77 жыхароў (1785)
- 8 двароў, 93 жыхары (1846)
- 21 двор, 172 жыхары (1905)
- 80 двароў, 253 жыхары (1941)
- 22 двары, 59 жыхароў (1969)
- 22 гаспадаркі, 59 жыхароў (2000)
- 6 гаспадарак, 11 жыхароў (2018)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|