Прыгоры[1] (руск.: Пригоры) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Прыгор’еўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Прыгоры абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Геаграфія
Праз вёску праходзіць аўтадарога 66Н1510 і чыгуначная лінія са станцыяй Прыгор’е.
Інфраструктура
- Прыгор’еўская сярэдняя школа
- Прыгор’еўская сельская бібліятэка
- Калгас «Наша Радзіма»
- Пошта
- Фізкультурна-спартыўны комплекс
Зноскі