Вёска
Конахаўка
Конахаўка на карце Расіі ±
|
Конахаўка (руск.: Коноховка) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Кірылаўскага сельскага паселішча. Станам на 2007 год пастаяннага насельніцтва не мае.
Размешчана ў паўднёвай частцы вобласці за 8 км на ўсход ад Раслаўля, у 10 км на поўдзень ад аўтадарогі А130 Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), на беразе ракі Вострык. За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 6 км на лініі Рослаўль — Фаянсавая.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў жніўні 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.[1]
Зноскі