Пры́барава (трансліт.: Prybarava, руск.: Приборово)[1] — прыпыначны пункт Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчаны за 1,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Прыбарава; на лініі Брэст-Паўднёвы — Уладава, паміж прыпыначным пунктам Харсы і прыпыначным пунктам Селяхі.