Паморак — у беларускай міфалогіі злы дэман, персаніфікацыя аднаміменнай з'явы — масавай смерці людзей і жывёл.
Апісанне
Уяўляўся ў выглядзе жывёлы (ката, сабакі), чалавека (старой бабы, худой маладой жанчыны, жудаснага аднавокага дзеда з калматай барадой, жабрака, маладзіцы, у якой вуж смокча цыцкі, і г.д). Ператварыўшыся ў чалавека, паморак імкнуўся пранікнуць ў сяло, дзе людзі яшчэ не хворыя: то прасіў селяніна падвезці яго на возе да вёскі, то пераправіць праз раку. Калі нехта купляўся на яго просьбу, Паморак прабіраўся ў сяло і пачынаў знішчаць людзей. Стаўшы скалечанай старой бабай, паморак мог папрасіцца да людзей у хату на ноч. Часам гаспадары шкадавалі старую і пушчалі. Потым у хаце памірала жывёла, хварэлі дзеці[1].
Шчэ расказваў мне дзед, што ў іх вёску паморак прыехаў з нашым аднасяльчанінам. Васіль ехаў на возе і ўбачыў чалавека, а той быў такім змораным, што мужык яго пажалеў і прапанаваў да сваёй вёскі падвезці. Во так паморак у вёску і забраўся к нам. Сяльчане яго жалелі, к сабе ў госці звалі. Але потым прымецілі, што пасля таго, як у іх пабыў еты чалавек чужы, у сям'і няшчасці пачыналіся. Людзі зразумелі, што ета быў паморак.
— [2].
Змаганне з Паморкам
Часам разумны чалавек здагадваўся, з кім мае справу, завозіў Паморка ў балота, дзе тапіў, або спальваў на вогнішчы. Полымя, здабытае ад трэння, лічылася моцнай зброяй супраць Паморка. Людзі распальвалі па канцах сяла вогнішчы, каб гарэдзі дзень і ноч, каб дэман не мог прабрацца ў хаты. Ад тых вогнішчаў людзі бралі агенчыкі і заносілі ў хату, стараліся ўвесь час падтрымліваць іх, каб не згасалі. Хатнюю жывёлу ў час Паморка заганялі ў лясы, на страўкі за болоты, дзе і пасвілі статак да самай зімы. Кожды дзень раніцай падкурвалі гавяду тхарынаю, спадзяючыся, што такога смуроду ніякая чума не вытрымае. Калі пачынаўся паморак, усе людзі вёскі ішлі ў лес, зрубалі самую высокую хваіну, сажняў у 10, няслі з лесу і рабілі з яе вялізны крыж. Крыж гэты ставілі на прыгорк, каб было адусюль відаць.
У народзе лічылася, што паморак прыйдзе, калі гром грыміць на голыя дрэвы. У фразеалагізмах «Паморак» сінанімічна слову «чорт»: «Поморок ёго ведае»; «Коб на тебэ поморок найшоў!»; «Ой, не озьме цебе поморок!» ды інш.
Зноскі
- ↑ Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на ад Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н., студэнткай Шаўко І. (2006 г.)
- ↑ Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на ад Гулевіч Кацярыны Фёдараўны, 1947 г.н., студэнткай Шаўко І. (2006 г.)
Літаратура
- Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выданне, дапоўненае. — Мінск: Беларусь, 2006. — 500 с.: іл.
Спасылкі
|
---|
Багі | Славянскія багі | |
---|
Балцкія багі | |
---|
Персанажы фальклора | |
---|
|
---|
Духі | Лес | |
---|
Балота | |
---|
Рэкі, азёры | |
---|
Гаспадарка | |
---|
Нячысцікі | |
---|
Хваробы, бедствы | |
---|
Пагроза для дзяцей | |
---|
Іншыя духі | |
---|
|
---|
Людзі, пачвары | |
---|
Жывёлы | |
---|
Расліны | |
---|
Землі | |
---|
Сусвет | |
---|
Героі | |
---|
Заўвагі: 1 гістарычнасць спрэчная; 2 боскі статус спрэчны. |