У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі радавы П. А. Гарошак з верасня 1943 года на пасадзе камандзіра кулямётнага разліку ў складзе 1-га мотастралковага батальёна 69-й механізаванай брыгады(руск.) (бел.9-га механізаванага корпуса(руск.) (бел.3-й гвардзейскай танкавай арміі(руск.) (бел.Варонежскага[3] (з 20 кастрычніка 1943 года — 1-га Украінскага) фронту[3]. Удзельнік бітвы за Дняпро. 22 верасня 1943 года перадавыя часткі 69-й брыгады выйшлі да Дняпра і на падручных сродках фарсіравалі раку ў раёне вёскі Зарубінцы(руск.) (бел.[5]Канеўскага раёна(руск.) (бел.Чаркаскай вобласціУкраінскай ССР і занялі плацдарм на правым беразе. У перадавой групе быў і радавы Гарошак. Да сямі гадзін раніцы фарсіраваў Дняпро ўвесь 1-ы мотастралковы батальён. Немцы паспрабавалі ліквідаваць плацдарм, кінуўшы ў бой вялікую колькасць пяхоты, танкі і авіяцыю. Але да чатырох гадзін вечара ўсе атакі праціўніка, былі адбітыя. У ходзе бою быў цяжка паранены санінструктар батальёну. Павел Антонавіч застаўся адзіным на плацдарме медыкам і таму быў пераведзены ў санітары(руск.) (бел.. За шэсць гадзін баявых дзеянняў радавы Гарошак аказаў дапамогу 26 байцам і камандзірам, вынес з зоны абстрэлу 32 параненых салдата са зброяй[3]. Калі абстаноўка патрабавала, радавы Гарошак браўся за аўтамат, знішчыўшы за час бою 9 нямецкіх салдат.
У наступным Павел Антонавіч удзельнічаў у баях на Букрынскім плацдарме(руск.) (бел. і ў вызваленні сёлаў Грыгарыўка(руск.) (бел. і Малы Букрын. У кастрычніку 1943 года 69-я механізаваная брыгада была ўтойліва перакінутая на Люцежскі плацдарм(руск.) (бел. і прымала ўдзел у Кіеўскай наступальнай аперацыі(руск.) (бел.. 17 лістапада 1943 года указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР чырвонаармейцу Гарошку Паўлу Антонавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Па патрабаванні батальённага ваенурача радавы П. А. Гарошак так і застаўся санітарам. У гэтай пасадзе ён удзельнічаў і ў Кіеўскай абарончай аперацыі(руск.) (бел.. У канцы снежня 1943 года Паўла Антонавіча адкамандзіравалі на вучобу ў Саратаўскае танкавае вучылішча(руск.) (бел., якое ён скончыў у 1945 годзе.
Мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза П. А. Гарошка ўстаноўлена на будынку медыцынскага вучылішча ў горадзе Стэрлітамаку Рэспублікі Башкартастан.
Імя Героя Савецкага Саюза П. А. Гарошка ўвекавечана на мемарыяле ў парку Перамогі(руск.) (бел. ў горадзе Уфе Рэспублікі Башкартастан.
↑ абвгдеГорошек Павел Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.
↑На момант прысваення звання Героя Савецкага Саюза — чырвонаармеец.
Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Пайвин И. Через Днепр //Славные сыны Башкирии. Кн.3. Уфа, 1968.