З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў у яе складзе. Сезон 2015 распачаў у арэндзе ў «Кобрыне», а ў ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаў[3]. 9 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Мінска» (1:2).
У жніўні 2016 года на правах арэнды перайшоў у «Баранавічы»[4]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў брэсцкае «Дынама» і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5], але ён скончыўся беспаспяхова, і неўзабаве Пампуха стаў іграком клуба чацвёртага польскага дывізіёна «Спарта» з Брадніцы.
З пачатку 2018 года трэніраваўся з брэсцкім «Рухам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. З 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, разам з «Рухам» выйшаў у Вышэйшую лігу. У сакавіку 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.
У 2021 годзе стаў іграком іншага клуба Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны.