«Не купляй расійскае!» (укр.: «Не купуй російське!») або «Байкатуй расійскія тавары!» (укр.: «Бойкотуй російське!») — кампанія негвалтоўнага супраціву па байкоце расійскага бізнесу ва Украіне. Пратэст стартаваў 14 жніўня 2013 года як рэакцыя на гандлёвае эмбарга Расійскай Федэрацыі супраць Украіны. Арганізатарам кампаніі ў сродках масавай інфармацыі з’яўляецца рух «Відсіч».[1] Кампанія развівалася дзякуючы масаваму распаўсюджванню лістовак, плакатаў, наклеек у больш за 45-ці гарадах і паселішчах. Пратэст стаў меней рэгулярным ў лістападзе 2013 года пасля пачатку Еўрамайдана. Аднак з 2 сакавіка 2014 года пасля Крымскага крызісу і расійскай ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну, актывісты ўзнавілі кампанію байкоту тавараў з Расіі.
Прычыны
14 жніўня 2013 года Спажывецкая Служба Расійскай Федэрацыі занесла ў спіс «рызыкі» ўсе ўкраінскія кампаніі-экспарцёры. Як вынік атрымалася блакада для ўкраінскіх тавараў у Расію. Гэта стварыла перагрузку на мяжы сотняў фур і вагонаў з украінскімі таварамі.[2] Рашэнне пачаць кампанію паводле меркавання актывістаў было рэакцыяй на серыю эканамічных войнаў Расіі супраць Украіны (Мясная вайна, Сырная вайна, Шакаладная вайна і інш.)[1]
Байкот у 2013 годзе
22 жніўня 2013 года актывісты распачалі пратэст каля Прэзідэнцкай Адміністрацыі Украіны.[3][4][5] Кампанія працягнулася масавым распаўсюджваннем лістовак, плакатаў, наклеек у больш за 45-ці гарадах і паселішчах Украіны.[6][7] Актыўнасць кампаніі зменшылася з пачаткам Еўрамайдана.
Байкот у 2014 годзе
2 сакавіка 2014 актывісты анансавалі ў сацыяльных сетках узнаўленне байкоту кожных тавараў і паслуг расійскіх кампаній. Асноўнай мэтай было паменшыць грашовы абарот расійскіх кампаній на украінскім рынку, каб грошы украінскіх спажыўцоў не маглі быць выкарыстаны ў Расіі на ваенныя патрэбы. Байкот стартаваў пасля Крымскага крызісу і расійскай ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну.[8][9]
З сакавіка 2014, актывісты арганізавалі флэшмобы ў супермаркетах для матывацыі спажыўцоў не купляць расійскія тавары[10][11][12], байкатаваць расійскія аўтазапраўкі,[13][14][15][16], расійскія банкі[17] і іншыя карпарацыі[18]. У студзені-маі 2014 года паводле рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's, расійскія банкі ва Украіне страцілі больш за 50 % дэпазітаў[19].
У канцы жніўня 2014 года актывісты пачалі кампанію «Байкот расійскага кіно». У прыватнасці — байкот вырабленых у Расіі фільмаў і серыялаў, якія трансліруюць на ўкраінскім тэлебачанні, а таксама фільмаў у кінатэатрах Украіны — перш за ўсё тых, якія усхваляюць расійскіх сілавікоў або маюць прыкметы украінафобіі. Акрамя таго — байкот расійскіх акцёраў і рэжысёраў, якія падтрымалі палітыку Уладзіміра Пуціна адносна ваенных дзеянняў ва Украіне ў 2014 годзе і г.д.[20][21]
Галерэя
-
Акцыя ў адказ байкоту ўкраінскіх тавараў Расіяй. 22 жніўня, 2013
-
Флэшмоб у кіеўскім супермаркеце. 15 сакавіка, 2014
-
На гэтай акцыі дэманструюць плакат супраць набыцця расійскага газу. 29 траўня, 2014
-
«ПТН ХЛО» (з «
Пуцін хуйло!»), зроблены з наклеек кампаніі (
Бравары). 22 чэрвеня, 2014
Вынікі
У красавіку 2014 года расійскія вытворцы пачалі мяняць штрыхкоды на адзнакі ўкраінскіх вытворцаў.[22]
Вясной 2014 года аб'ём продажу расійскіх тавараў ва Украіне зменшыўся на 35-50 %.[23][24]
У маі 2014 года ўкраінскія супермаркеты пачалі пазбягаць закупак расійскіх тавараў. Пастаўкі з Расіі зменшыліся на траціну.[25]
Крытыка
Эканаміст Андрэй Новак заявіў, што цягам сакавіка 2014 года байкот тавараў з Расійскай Федэрацыі нанёс стратаў расійскай эканоміцы не больш за некалькі мільёнаў долараў ЗША. Больш эфектыўным ударам па эканоміцы Расіі, на яго думку «быў бы удар ў балючае месца — „Газпром“».[26]
Ідэю байкоту не падтрымалі ўкраінскія прадстаўніцтвы сетак супермаркетаў «Ашан» ды METRO Cash & Carry. Прычынай гэтага кампаніі назвалі сваю апалітычнасць.[27]
Андрэй Длігач, генеральны дырэктар групы кампаній Advanter Group, заклікаў не забараняць расійскія, а купляць украінскія тавары.[28]
Украінскі рускамоўны блогер Данііл Вахоўскі заявіў, што свядома карыстаецца і будзе карыстацца менавіта расійскімі інтэрнет-сервісамі, бо такім чынам ён падтрымлівае «фарміраванне спрыяльнага асяроддзя для прадпрымальніцтва» ў Расіі, а гэта хоць і «не патрыятычна, але, падтрымліваючы прадпрымальніка рублём, мы даем магчымасць развівацца новым праектам, якія змяняюць свет да лепшага». Як прыклады такіх новых праектаў блогер прывёў моцныя і даўно існавалыя сайты Qiwi, Ostrovok ды антывірус Kaspersky.[29]
Зноскі
Спасылкі
Звязаныя старонкі
Іншыя спасылкі