Вёска
Маставая Вуліца Цэнтральная
Маставая на карце Беларусі ±
|
Мастава́я[1] (трансліт.: Mastavaja, руск.: Мостовая) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 19,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 31,5 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.
Гісторыя
Населены пункт заснаваны як пасёлак Маставое ў 1920-я гады ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас, дзейнічала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
- 1926 год — 12 двароў, 52 жыхары
- 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў
- 2009 год — 20 жыхароў
- 2019 год — 29 жыхароў[2]
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 18 красавіка 2024.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|