У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Белае.
Вёска
Белае
Белае на карце Беларусі ±
|
Бе́лае[1] (трансліт.: Bielaje, руск.: Белое) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 16 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 61 км ад Мінска, каля возера Беліцкае.
Гісторыя
У пачатку XIX стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці.
Упамінаецца ў 1879 годзе пры пераліку населеных пунктах Дрычынскага праваслаўнага прыходу. У 1886 годзе адкрыта школа граматы, у якой ў 1890 годзе вучылася 15 хлопчыкаў. У 1897 годзе быў піцейны дом і сядзіба.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У 1943 годзе была часткова спалена[3].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].
Насельніцтва
- 1816 год — 11 двароў, 80 жыхароў
- 1858 год — 66 жыхароў
- 1897 год — 44 двары, 292 жыхары, сядзіба — 5 жыхароў
- 1909 год — 40 двароў, 439 жыхароў
- 1917 год — 56 двароў, 341 жыхар
- 2002 год — 32 двары, 55 жыхароў
- 2010 год — 20 гаспадарак, 27 жыхароў
- 2012 год — 20 гаспадарак, 32 жыхары
- 2019 год — 25 жыхароў[5]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|