Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі быў горад Эмерыта Аўгуста (суч. Мерыда, Іспанія).
Слова Лузітанія часта ўжываецца для абазначэння Партугаліі (як правіла, у літаратурным і паэтычным кантэксце). Партугальская калонія з 16-га стагоддзя, што пазней атрымала назву Бразілія, першапачаткова іменавалася Новая Лузітанія. Шырока прымяняецца тэрмін лузафонны, для абазначэння партугаламоўных з'яў.