У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ісмаілава.
Лейла́ Рызва́наўна Ісмаілава (Лейла́ Рызва́наўна Ісмаіллі́, нар. 28 ліпеня 1989, Мінск) — амерыканская распрацоўшчыца віртуальнай моды, мадэль. Раней — беларуская журналістка, вядучая музычных тэлевізійных праграм. У прыватнасці, вяла дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г., які праходзіў у Мінску (разам з Д. Кур’янам), абвяшчала вынікі галасавання ад Беларусі на «Еўрабачанні» 2011 г., і была вядучай нацыянальнага адбору ў Беларусі для «Еўрабачання» 2012 г.
З 2016 года жыве і працуе ў ЗША[1].
Нарадзілася 28 ліпеня 1989 года ў Мінску ў сям’і Р. І. Ісмаілава, ураджэнца Азербайджана, і мінчанкі Г. І. Ружанцовай. Праз месяц пасля нараджэння дачкі сям’я пераехала ў г. Баку.
Калі Лейле было тры гады, яе бацька, які працаваў дырэктарам нафтабазы ў Агдаме, загінуў падчас армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў выніку абстрэлу. Маці з трыма дзяцьмі вярнулася ў Мінск.
Лейла пачала публікаваць матэрыялы ў 15 гадоў. У 2006 г. скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (клас гісторыі), а затым — інстытут журналістыкі БДУ (аўдыявізуальная журналістыка, дыплом з адзнакай, лепшая выпускніца інстытута 2011 г.)[2].
У 2010 годзе па стыпендыяльнай праграме Еўрапейскага Саюза «Эразмус Мундус» навучалася ва Універсітэце імя Арыстоцеля (г. Салонікі, Грэцыя). Адтуль накіравала заяўку ў Мінск на адбор вядучых для дзіцячага «Еўрабачання». Паспяхова прайшла адбор, што стала пачаткам яе тэлевізійнай працы.
Здымалася таксама ў музычных кліпах, фота- і тэлевізійнай рэкламе. Удзельнічала ў ІІІ з’ездзе азербайджанцаў свету. З 2011 г. навучалася ў адной з акцёрскіх школ у Галівудзе (Лос-Анджэлес, ЗША).
— Л. Р. Ісмаілава, з інтэрвію[3].
Сям’я
Асноўныя тэлепраграмы
У музычных кліпах
Мадэль
Узнагароды і прэміі
- Тытул «Міс прэса» на конкурсе «Міс Мінск» 2009 г.
- Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011 г. у намінацыі «Лепшая вядучая музычна-забаўляльнага шоў».
Зноскі
Спасылкі