Журналі́стыка — літаратурная дзейнасць журналіста ў сродках масавай інфармацыі. Спачатку журналістыка абмяжоўвалася толькі друкаванымі выданнямі, затым, са з’яўленнем новых сродкаў масавай інфармацыі, распаўсюдзілася на радыё і тэлебачанне, а да канца XX стагоддзя з’явіліся і інтэрнэт-выданні, якія цяпер альбо дапаўняюць ужо існыя друкаваныя выданні, альбо складаюць ім канкурэнцыю. У наступным, у сувязі з ростам карыстачоў сеткі інтэрнэт, журналістыка будзе арыентаваная на інтэрнэт-выданні, а друкаваная журналістыка будзе рэфармаваная. На сённяшні дзень гэтая «эвалюцыя журналістыкі» ўжо назіраецца ў краінах з вялікай колькасцю карыстальнікаў інтэрнэту.
Віды журналістыкі
газетная
тэлевізійная
радыёжурналістыка
інтэрнэт-журналістыка
фотажурналістыка
Магчымыя змешванні гэтых відаў, напрыклад, фотажурналістыка можа быць газетнай, радыёпраграмы могуць перадавацца па інтэрнэце ў гукавым і тэкставым выглядзе, інтэрнэт-выданні могуць рыхтаваць праграмы для радыё і г. д.