У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Баркоўскі.
Леанід Мацвеевіч Баркоўскі (13 чэрвеня 1938, Мінск, паводле іншых звестак Аршанскі раён — 24 лістапада 2015, Мінск) — беларускі фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук (1981), прафесар (1983).
Біяграфія
У 1955—1960 гадах вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута, па заканчэнні якога на працягу года працаваў настаўнікам фізікі ў вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна. З 1961 года ў аспірантуры на кафедры тэарэтычнай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў выкладчыкам. У 1984—2003 гадах загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы ў галіне хвалевай фізікі. Распрацаваў метад эвалюцыйных аператараў для рашэння прамых і адваротных задач у оптыцы і акустыцы крышталёў.
Узнагароды
Узнагароджаны: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982); Нагрудны знак «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1988); «Charted Physicist» from Institute of Physics (2000); Прэмія імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (2007).
Творы
- О тензоре показателей преломления в кристаллооптике. // Кристаллография. Т. 21. № 3. 1976.
- Операторы Коши и лучевые операторы в геометрооптике анизотропных сред (разам з Фо Тхі Нгует Хангам). // Оптика и спектроскопия. Т. 70. № 1. 1991.
- Поляризованные волны в сложных средах (разам з А. Фурсам). Минск. 2002.
- Операторные методы описания оптических полей в сложных средах (разам з А. Фурсам). Минск. 2003.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі