У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Лахва .
Лахва
Лахва на карце Беларусі ±
Ла́хва [ 1] (трансліт. : Lachva , руск. : Лахва ) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці , на рацэ Смердзь . Адміністрацыйны цэнтр Лахвенскага сельсавета . Насельніцтва 1850 чал. (2009 ). Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Лунінца , 2 км ад чыгуначнай станцыі Лахва (лінія Лунінец — Калінкавічы ); на шашы Лунінец — Мікашэвічы .
Назва
На думку беларускага географа В. Жучкевіча , тапонім «Лахва», як і адпаведны гідронім , утварыўся ад этноніма лях [ 2] .
Назва паселішча на іншых мовах: польск. : Łachwa , ідыш : לאכווע
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра вёску Лахва датуецца 1493 . У XVI ст. яна ўвайшла ў склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства . Мясцовасць знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў , пазней Кішкаў , Радзівілаў .
3 XVII ст. Лахва мела статус мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У XVIII ст. тут збудавалі палац, у 1746 — мураваны касцёл Найсв. Тройцы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 ) Лахва апынулася ў складзе Расійскай імперыі , у Мазырскім павеце Мінскай губерні . Мясціна перайшла да Вітгенштэйнаў . У пач. XIX ст. тут працавалі фабрыкі па вырабу плеценай мэблі. Станам на 1886 — 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сінагогі, 2 крамы.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921 ) Лахва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі , дзе зрабілася цэнтрам гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства . У 1925—1938 гадах у мястэчку знаходзіўся штаб брыгады Корпуса аховы памежжа «Палессе» .
У 1939 Лахва ўвайшла ў склад БССР , дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Лунінецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Перад вайной у вёсцы жыло 1840 чалавек у 546 дварах[ 3] .
У Другую сусветную вайну 3 верасня 1942 года ў Лахве адбылося адно з першых[ 4] паўстанняў у яўрэйскім гета .
У ліпені 1944 гадах гітлераўцамі было спалена 168 дамоў, забіта 437 чалавек[ 3] .
Станам на 1972 у вёсцы было 675 двароў, на 1996 — 652 двары, на 2009 — 683 двары.
Мястэчка на старых здымках
Капліца
Касцёл, з боку апсіды
Каплічка
Вуліца Любажынская
Насельніцтва
Інфраструктура
Забудова
У Лахве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, Брэсцкі абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Лахва», дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
За 2 км ад вёскі знаходзіцца паселішча жалезнага веку.
Казармы
Казармы
Страчаная спадчына
Капліца
Касцёл могілкавы
Касцёл Найсв. Тройцы (1746)
Сінагога
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Цэнтр Аграгарадкі Вёскі