У другой палове XV ст. сяло Пінскага княства, з 1470-х гадоў у ліку маёнткаў пінскай княгіні Марыі Сямёнавай і яе сына кн. Васіля Сямёнавіча. У 1492 і 1495 паводле дарчых грамат землі і людзей у сяле атрымалі баяры Пачапоўскія, Любельскія, Федка Цішкавіч, якому наследавалі Васіль Вядзюшка і яго зяць Міхаіл Барзабагаты. У гэты час згадваецца Багародзіцкая царква, якая атрымала тут дварышча. З 1500 — уласнасць князя Ф. І. Яраславіча, ад якога наданні атрымалі Багародзіцкая царква: дварышча «лес лору», «ез на Ясолде», «штогадовую грашовую даніну». У 1519 дварышча (Якунеўшчыну) атрымаў зямянін Рыгор Зенкавіч. У 1515 тры дварышчы атрымала пінская Фёдараўская праваслаўная царква. У 1524 гэтыя наданні пацвердзіў кароль Жыгімонт I Стары. З 1521 — у Пінскім старостве, у складзе маёнткаў каралевы Боны Сфорцы. У 1522 два дварышчы ў сяле атрымалі баяры пінскія Пархвяновічы.
У 1921—1939 у складзе міжваеннай Польшчы, вёска ў Купяціцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства. З 1939 у Беларускай ССР. З 4 снежня 1939 у Пінскім павеце Пінскай вобласці, з 15 студзеня 1940 у Пінскім раёне. З 12 кастрычніка 1940 у Высакоўскім сельсавеце.
Перад вайной у вёсцы жыло 1100 чалавек у 240 дварах[2].
У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 — ліпені 1944 акупаваная нямецкімі войскамі, якія ў сакавіку 1943 знішчылі 160 двароў, забілі 41 жыхара[2].
У 1940—1954 гадах у складзе Высокаўскага сельсавета, да 3 чэрвеня 1957 года — у складзе Пінкавіцкага сельсавета, пасля — у складзе Гарадзішчанскага сельсавета[3]. У 1972 цэнтр калгасу «Дружба народаў», 8-гадовая школа, бібліятэка, Дом культуры, 2 крамы.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1886 — 56 двароў, 533 жыхары; у канцы XIX ст. — 121 двор, 826 жыхароў.
XX стагоддзе: 1921 — 50 двароў, 579 жыхароў; 1940 — 218 двароў, 1061 жыхар; 1960 — 1131 жыхар; 1972 — 1247 жыхароў, 350 гаспадарак; у канцы XX ст. — 333 двары, 878 жыхароў.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)