У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Краснае.
Вёска
Краснае
Краснае на карце Беларусі ±
|
|
Кра́снае[1] (трансліт.: Krasnaje, руск.: Красное) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Новаялчанскага сельсавета (з 2010 года[2]).
Геаграфія
Размяшчэнне
У 39 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 2 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 169 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
Побач аўтадарога Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з безсістэмнай забудовы, падзеленай каналам на паўднёвую і паўночную часткі. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1881 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Салтанава. У 1932 годзе арганізаваны калгас «Інтэрнацыянал», працавалі гамарня, паравы млын (з 1929 года). Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 174 мясцовых жыхара, у памяць пра загінулыя ў 1968 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе — цэнтр саўгаса «Краснае». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, лякарня, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 крамы, сталовая.
У наш час знаходзіцца кантрольны пункт па назіранню за радыяцыйна забруджанай мясцовасцю, з якой выселены жыхары.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 146 гаспадарак, 404 жыхара.
Дынаміка
- 1931 год — 18 двароў, 120 жыхароў.
- 1959 год — 193 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 146 гаспадарак, 404 жыхара.
- 2006 год (01.01.2006) — 151 гаспадарка, 407 чалавек, з якіх 91 ва ўзросце да 16 гадоў, 229 — у працаздольным і 87 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|