Вёска
Вялле
Вялле на карце Беларусі ±
|
Вя́лле[1] (трансліт.: Viallie, руск.: Вялье) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 36 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 152 км ад Гомеля, 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Водная сістэма
На поўдні канава Марозаўка.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад вострым кутом далучаецца кароткая вуліца. На поўдні адасоблены ўчастак забудовы — 2 кароткія вуліцы, блізкія да мерыдыянальнай арыентацыі. Хаты пастаўлены рэдка, драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1834 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні У 1876 годзе абшарнік Насакін меў у вёсках Вялле і Асарэвічы 3558 дзесяцін зямлі і конны млын. У 1897 годзе ў Ёлчанскай воласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у бою за вызваленне вёскі 28 верасня 1943 года адмеціўся полк пад камандаваннем А. П. Сярогіна, памагаты камандзіра кулямётнага ўзвода А. С. Хайдараў, старэйшыя сяржанты Ц. Г. Халікаў і В. С. Чурумаў, камандзір кулямётнага ўзвода, лейтэнант А. М. Сіманаў, наводчык процітанкавай стрэльбы А. А. Цітоў, за мужнасць і гераічнасць ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У складзе калгаса імя М. В. Фрунзэ (цэнтр — вёска Асарэвічы).
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Асарэвіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 36 гаспадарак, 60 жыхароў.
Дынаміка
- 1834 год — 9 двароў.
- 1897 год — 24 двары, 137 жыхароў (паводле перапісу).
- 1959 год — 308 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 36 гаспадарак, 60 жыхароў.
- 2006 год (01.01.2006) — 31 гаспадарак, 54 чалавек, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 15 — у працаздольным і 38 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|