Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў
Дата нараджэння
27 сакавіка 1943 (1943-03-27 ) (81 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Аляксееў .
Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў (нар. 27 сакавіка 1943 (1943-03-27 ) , Файзабад [d] , раёны рэспубліканскага падпарадкавання Таджыкістана [d] ) — беларускі архітэктар .
Біяграфія
Скончыў у 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі: Н. М. Макляцова , А. П. Воінаў , В. І. Анікін ).
У 1971 —1981 гадах галоўны архітэктар г. Магілёва . Член Беларускага саюза архітэктараў з 1972 . Член КПСС з 1974 года. У 1981 —1987 гадах галоўны архітэктар АКМ-1 інстытута «Магілёўграмадзянпраект »; у 1987 —1994 гадах дырэктар Магілёўскага камбіната «Мастацтва» , у 1990 —1994 гадах старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў Беларусі .
У 1994 —1996 гадах намеснік старшыні камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама , галоўны мастак г. Мінска ; З 1996 года начальніка упраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі . У 2007 годзе выйшаў у адстаўку з пасады намесніка начальніка аддзела.
Творчасць
Лячэбна-дыягнастычны цэнтр
Будынак Магілёўскага гаркама КПБ
Будынак гаркама КПБ і гарвыканкама ў Бабруйску
Асноўныя творчыя працы: жылыя дамы па вул. Першамайскай (1972 , у суаўтарстве з А. Ц. Кучарэнкам ), Сіманава (1981), пр. Міру (1980 , у суаўтарстве з Ю. Дабравольскім ); комплекс помніка «Змагарам за Савецкую ўладу» (1982 , у суаўтарстве з архітэктарам А. Івановым , скульптар — Л. М. Гумілеўскі ); Помнік-мемарыял байцам батальёну міліцыі (1979[ 1] ці 1983 [ 2] ; аўтар праекта, скульптар М. І. Кавалёў ) у Магілёве ; адміністрацыйны гаркама КПБ і гарвыканкама ў Бабруйску (1985 , у суаўтарстве з архітэктарам Ю. В. Шпітам ); адміністрацыйны будынак Магілёўскага гаркама КПБ (Філіял Беларускай кансерваторыі ) (1988 , аўтар праекта), будынак дыягнастычнага цэнтра ў г. Магілёве (1989 , у суаўтарстве з Г. Аляксеевай ), праект дзіцячага дыягнастычнага цэнтра (1993 , не рэалізаваны); прыбудова да будынка Дома Саветаў (1995 , у суаўтарстве з архітэктарам Э. А. Юшка ) у Магілёве .
Узнагароды
Узнагароджаны прэміяй МУС СССР за стварэнне помніка-мемарыяла байцам батальёна міліцыі пад камандаваннем капітана Уладзімірава (1984 ).
Зноскі
Літаратура
Алексеев Константин Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7 . (руск.)
Алексеев Константин Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР ; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн. : Беларусь , 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1 . (руск.)