Камітэт рэгіёнаў (англ.: Committee of the Regions) — кансультатыўны орган Еўрапейскага саюза, які створаны ў 1994 годзе і служыць гарантам таго, што мясцовыя і рэгіянальныя ўлады прымаюць непасрэдны ўдзел у дзейнасці інстытутаў арганізацыі.
Роля
Камітэт рэгіёнаў быў створаны з мэтай наблізіць Еўропу да сваіх грамадзян, а таксама даць магчымасць выказаць сваё меркаванне на еўрапейскім узроўні прадстаўнікам мясцовых і рэгіянальных аб'яднанняў, з прычыны таго, што менавіта яны закліканы ўвасобіць у жыццё вялікую частку еўрапейскага заканадаўства.
Паводле Маастрыхцкага і Амстэрдамскага дагавораў, Еўрапейская камісія, а таксама Савет міністраў абавязаны кансультавацца з Камітэтам рэгіёнаў па пытаннях, якія будуць мець непасрэднае значэнне для мясцовага і рэгіянальнага ўзроўняў у наступных абласцях палітыкі: сацыяльная і эканамічная згуртаванасць, ахова здароўя, адукацыя і культура, прафесійная адукацыя, транспарт.
Па некаторых пытаннях Камітэт рэгіёнаў выступае з ініцыятыўнымі меркаваннямі, а таксама сочыць за выкананнем прынцыпу субсідыярнасці, запісаным у Маастрыхцкім дагаворы, паводле якога, рашэнні павінны прымацца на ўзроўні, найбольш блізкім да грамадзянам.
Склад
Камітэт складаецца з 344 членаў, прызначаных на 5-гадовы тэрмін (узнаўляльны) урадамі краін Еўрапейскага саюза, якія прымаюць рашэнні ва ўмовах поўнай палітычнай незалежнасці.
Гл. таксама
Спасылкі