Еўрапейскае агенцтва марской бяспекі — агенцтва Еўрапейскага саюза, якое займаецца прадухіленнем марскіх аварый, забруджвання вады з-за працы судоў і гібелі людзей на моры шляхам садзейнічання выканання адпаведнага заканадаўства ЕС. Яго штаб-кватэра знаходзіцца ў Лісабоне.
Гісторыя
Еўрапейскае агенцтва марской бяспекі было заснавана ў 2002 годзе, пасля таго як ЕС у сувязі з буйнымі катастрофамі ў еўрапейскіх водах, такімі як трагедыя парома Эстонія і нафтавага танкера Эрыка, прыняў некалькі пакетаў заканадаўчых актаў, якія тычацца марской бяспекі. Было адзначана, што спецыялізаванаму тэхнічнаму агенцтву неабходна разгледзець выкананне гэтага заканадаўства і дапамагчы ў яго ажыццяўленні. Стварэнне агенцтва было замацавана ў Рэгламенце Еўрапейскага парламента і Савета № 1406/2002 ад 27 чэрвеня 2002 г. Штаб агенцтва размешчаны ў Лісабоне, і ў чэрвені 2009 годзе ён пераехаў у новы, спецыяльна пабудаваны будынак у цэнтры горада.