Мультфільм распавядае пра Звератопію — сучасны горад, населены антрапаморфнымі жывёламі. Як і кожны мегаполіс, Звератопія падзелена на раёны, кожны з якіх цалкам паўтарае натуральнае асяроддзе жыцця яго жыхароў. Жывёлы ў свеце Звератопіі калісьці былі дзікімі, але да часу, калі адбываецца дзеянне фільма, людзі так і не з’явіліся, а дзікіх жывёл ужо не існуе, усе жывёлы — цывілізаваныя. Іншымі словамі, замест людзей з’явіліся цывілізаваныя жывёлы.