«Элементаль» (англ.: Elemental) — амерыканскі камп'ютарна-анімацыйны камедыйна-драматычны фільм 2023 года. Рэжысёрам фільма выступіў Пітэр Сон, прадзюсарам - Дэніз Рым.
Мультфільм «Элементаль» быў упершыню паказаны 27 мая 2023 года на закрыцці 76-га Канскага кінафестывалю па-за конкурснай праграмай[4]. Мультфільм быў намінаваны на некалькі ўзнагарод, у тым ліку на «Оскар» за найлепшы анімацыйны фільм і «Залаты глобус» за найлепшы анімацыйны фільм.
Сюжэт
У горадзе, дзе істоты агню, вады, зямлі і паветра жывуць разам, моцная і гарачлівая дзяўчына заводзіць выпадковае знаёмства з млявым, павольным, як плынь, хлопцам. Новае сяброўства кіне выклік уяўленням дзяўчыны пра сябе і пра свет вакол.
Зноскі
↑ абBlanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 22 мая 2023.