Паводле географа і тапанімістаВадзіма Жучкевіча, назва Грэбенка можа паходзіць ад тэрміна грэбень — пералом схілу грады, пагорка, таксама ўзвышаная паласа сярод забалочанай мясцовасці. Таксама назва магла ўтварыцца ад пераасэнсавання асновы грэбля — дарога цераз балота, з канавамі, часам пасыпаная хворастам.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Нямецкімі войскамі ў часе карных аперацый былі спаленыя 7 двароў, забітыя 6 жыхароў.
Курганны могільнік. За 200 м на поўдзень ад вёскі, каля дарогі. 11 насыпаў вышынёй 1—1,8 м, дыяметрам 3—6 м. Курганы здзірванелыя, параслі лесам, асобныя пашкоджаныя. Адкрыў у 1930 годзе Антон Рынейскі, абследаваў у 1979 годзе Валянцін Собаль. Раскопкі не праводзілі[3].
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)