У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Грэбенка.
Грэ́бенка, Грэбелька[1] — рака ў Мінскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі складае 18 км. Плошча вадазборнага басейна — 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,3 м/км. Пачынаецца ў лесе на поўнач ад вёскі Аляксееўка. Уяўляе сабой малаводную рэчку, месцамі падобную на ручай, па ходзе рэчышча можа пашырацца. Рака Грэбенка ўпадае ў Пціч ніжэй вёскі Бахаравічы.
Зноскі
Літаратура