У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шпак.
Георгій Іванавіч Шпак (нар. 8 верасня 1943, г. Асіповічы) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-палкоўнік, камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі ў 1996—2003 гадах, 5-ы губернатар Разанскай вобласці (2004—2008).
Біяграфія
Пасля 8-мі класаў паступіў у Мінскае чыгуначнае вучылішча. Быў накіраваны ў лакаматыўнае дэпо Полацк слесарам па рамонту паравозаў. Паступіў у Разанскае ваеннае паветрана-дэсантнае вучылішча. Пасля заканчэння яго застаўся спачатку камандзірам узвода курсантаў, а потым выкладчыкам на кафедры тактыкі. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Пасля заканчэння назначаны камандзірам палка ў 103-ю Віцебскую дывізію ПДВ.
Два гады ваяваў у Афганістане, дзе быў удастоены ордэнам Чырвонага Сцяга і іншымі ўзнагародамі. Быў начальнікам штаба дывізіі ў Каўнасе, камдзівам у Пскове. Скончыў Ваенную акадэмію генштаба.
Быў губернатарам Разанскай вобласці.
Літаратура
- Шпак — фамилия генеральская // Памяць. Асіповіцкі раён. — Мн., 2002. — С.632-638
- Шпак — фамилия генеральская // Запаветы Леніна. — 2001. — № 2. — 10 студз. — С.2,4
- Степуро Н. Было у отца три сына, и все генералы / Н.Степуро // Нар.газ. — 2001. — 4 снеж. — С.4.
- Петрашкевіч В. Шпак — прозвішча генеральская. / В.Петрашкевіч // Рэспубліка. — 2000. — 23 снеж; 27 снеж.
- Долготович Б. Наши знаменитые Осиповчане / Б.Долготович // Запаветы Леніна. — 1998. — 21 лют. — С.2.