Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў Мінску ў 1922 годзе як Мінская школа вучнёўства.
Гісторыя
З 1935 года — фабрычна-завадское вучылішча чыгуначнікаў. З 1940 года — чыгуначнае вучылішча № 1 г. Мінска. З 1944 года — чыгуначнае вучылішча № 3 г. Мінска. З 1963 года — Гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча чыгуначнікаў № 34 г. Мінска (ГПТВ № 34). З 1984 года вучылішча мае назву Спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча чыгуначнікаў № 103 г. Мінска (СПТВ № 103).
У 1991 годзе перайменавана ў Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча чыгуначнага транспарту. У 2001 годзе вучылішча пераўтворана ў каледж. З 2004 года носіць імя Яўгена Паўлавіча Юшкевіча — былога начальніка Беларускай чыгункі[1].
З 12 мая 1985 года да 30 чэрвеня 2006 года пасаду дырэктара навучальнай установы займаў Генадзь Васілевіч Сяркуццеў[2].
Зноскі
Літаратура
- Пункт адпраўкі — стальная магістраль / Ірына Клімковіч // Маладосць. — 2011. — № 5. — С. 129—136.