Гаштольд |
---|
|
Нараджэнне |
каля 1305 |
Смерць |
1364(1364) |
Род |
Гаштольды |
Дзеці |
Андрэй |
Веравызнанне |
каталіцтва |
Камандаваў |
абаронай Вялёны |
Бітвы |
барацьба з крыжакамі |
Гаштольд, або Гаштаўт, магчыма, у хрышчэнні Пётр (пачатак XIV ст. — 1364[1]) — літоўскі баярын, староста вялёнскі (зг. 1364).
Гісторыкамі лічыцца збольшага легендарнай асобай, асноўныя звесткі пра яго паходзяць з Хронікі Быхаўца[2].
Біяграфія
Паводле Хронікі Быхаўца, ад вялікага князя Альгерда атрымаў ва ўладанне Камянец-Падольскі і адным з першых у Літве прыняў каталіцтва, узяўшы імя Пётр, каб ажаніцца з дачкой падольскага баярына Міхаіла Бучацкага. Паводле хронікі Віганда з Марбурга, пэўны Гаштольд быў кашталянам замка Вялена (бел. (тар.)) (бел. на Нёмане, кіраваў яго абаронай ад крыжакоў і загінуў разам гарнізонам[1].
Пачынальнік роду Гаштольдаў[1].
Магчыма, меў маёнтак у ваколіцах Вялены. На Тэўтонскім працэсе 1413 года польска-літоўскі бок спрабаваў даказаць, што Вялена здаўна належала ВКЛ, для гэтага пракуратар караля і вялікага князя склаў апісанне, паводле якога «…на поўнач ад замка было сяло Гастольдаў — сёння зніклае, найстарэйшы след роду, які пасля смерці родапачынальніка пераехаў у Геранёны».
Радавод Гаштольдаў
Зноскі
- ↑ а б в Гаштольд / Гаштольды // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
- ↑ Patras Poraj Goštautas (c.1305 — 1364) (літ.), (польск.), (руск.)
Літаратура
- Нарбут А. Гаштольды // ЭГБ у 6 т. Т. 2. — Мн., 1994.