Андрэй Гаштольд (? — пасля 1404) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Імаверна, сын Гаштольда[1]. Такім чынам, Андрэй фактычна пачынальнік роду Гаштольдаў, які пазней прыняў герб «Габданк».
Староста віленскі ў 1387 годзе і крэўскі ў 1398—1401 гадах[1]. Адзін з найбольш уплывовых радных паноў[2].
Удзельнічаў у падпісанні Салінскага дагавора 1398, Віленскага акта уніі ВКЛ з Польшчай 1401, Рацёнжскага дагавора 1404[1].
Імаверна, валодаў маёнткам Геранёны (пазней Мураваныя Геранёны), які стаў рэзідэнцыяй роду[2].
Сям’я
У шлюбе з дачкой Міхаіла Адванца з Бучача (руск.) (бел., заснавальніка роду Бучацкіх (укр.) (бел., меў сына Яна (Івашку). Таксама меў сыноў Талівойша, Пятра (у 1440 намеснік слонімскі)[1] і дачку, жонку пана Яна Даўгірда[2].
Зноскі
Літаратура