Крыжакі — азначэнне ўжыванае ў беларускай гістарыяграфіі датычна рыцараў Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў, у беларускіх пісьмовых крыніцах паняцце вядома з XVI стагоддзя[1].
Крыжакі — людзі розных станаў, якія абавязаліся здзейсніць паломніцтва, у тым ліку ўзброенае, да Святых Мясцін. У знак гэтага абавязку звычайна па вопратку нашывалі крыж, ад якога і атрымалі назву крыжаносцы.