Першы пісьмовы ўспамін пра Галубічы як уладанне полацкага баярына Яшкі Корсакавіча датуецца 1431. У XVI ст. паселішча зрабілася цэнтрам маёнтку ў складзе Полацкага ваяводства, уладанне Івана Корсак (памёр да 1528), потым яго ўдавы. Пазней маёнтак падзялілі паміж сабою сыны Івана: Глеб (у 1551 атрымаў дазвол на заснаванне тут мястэчка і, паводле «Полацкай рэвізіі» 1552, валодаў 14 дварамі мяшчан у Галубічах і 22 сялянскімі дварамі ў навакольнай воласці), Багдан (у 1552 валодаў 29 сялянскімі дварамі) і Фёдар (20 двароў). Агулам маёнтак налічваў 85 двароў.
Пазней Галубічы знаходзілася ва ўладанні сыноў Багдана Корсака — Рыгора і Стэфана. Апошні выдаў сваёй жонцы Настассі Гарабурдзе запіс на 4 тыс. коп грошаў з маёнтку Галубічы. У 1623 яна пакінуў гэтую суму сыну свайго брата Аляксандру Гарабурдзе. Сыны Рыгора Ян і Яўстах выкупілі долю свайго дзядзькі ў Гарабурдаў. Ян Корсак-Галубіцкі29 ліпеня1622 зрабіў даравальны запіс мясцовай праваслаўнай царкве, дзе зазначалася, што тут будуць утрымлівацца «законницы набожества греческого веры стародавнее». Яўстах перажыў сваіх дзяцей і пакінуў маёнтак базылянскаму манастыру Святой Тройцы ў Вільні. Сын Яна Рыгор, харунжы полацкі, у 1635 аспрэчыў гэты тэстамент і адабраў палову Галубічаў у манахаў як сваю бацькоўскую спадчыну.
У 1939 Галубічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка1940 сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 82 двары, на 1992 — 181, на 2006 — 207.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
↑Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
↑Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. С. 443.
↑ абЭнцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 19. — 702 с. — 9 500 экз.
Літаратура
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — 454 с.
Лявонаў І. І. Галубічы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 19. — 702 с. — 9 500 экз.