Нарадзіўся ў сям'і заможнага фермера, якому належала 30 гк зямлі. У 1900 годзе скончыў пачатковую школу. У тым жа годзе памёр яго бацька, таму Вітаўтас Пятруліс працягваў навучанне толькі пры падтрымцы брата бацькі, святара Альфонса. Скончыў гімназію ў Мітаве. У 1910 годзе паступіў у Маскоўскі камерцыйны інстытут.
Летам 1918 года вярнуўся ў Літву, нядоўга працаваў журналістам газеты «Lietuvos aidas», быў кааптаваны ў склад Літоўскай Тарыбы, дзе ўвайшоў у фінансавую камісію. Восенью таго ж года пачаў працаваць ва урадавай канцыялярыі. Ва ўрадзе Пранаса Давідайціса заняў пасаду кіраўніка спраў Міністэрства фінансаў. Фактычна кіраваў усімі справамі Міністэрства, бо міністр Марцінас Ічас знаходзіўся за мяжой. 12 снежня1919 г. Вітаўтас Петруліс разам з М. Ічам і А. Прусасам быў абраны членамі праўлення першага нацыянальнага банка — Літоўскага гандлёва-прамысловага банка, які накіраваў яго ў 1920 годзе ў Мемель, каб стварыць філіял банка.
21 жніўня1922 года Э. Галванаўскас запрасіў Вітаўтаса Пятруліса заняць пасаду міністра фінансаў. Займаў гэты пост у чатырох ўрадах запар (трох Э. Галванаўскаса і А. Туменаса). Пасля таго, як Вітаўтас Петруліс стаў міністрам фінансаў, дзейнасць гэтага ведамства прыкметна актывізавалася. Былі заключаны дагаворы з замежнымі друкарнямі аб друку літоўскіх банкнот, былі падрыхтаваны правілы абмену золата на літы, была праведзена рэструктурызацыя падаткаў і г.д. Дзякуючы гэтай дзейнасці, менш чым праз паўтара месяца з моманту заняцця пасады міністра, пачала сваё жыццё нацыянальная валюта Літвы[1].
З 4 лютага па 25 верасня1925 г. займаў пасаду прэм'ер-міністр Літвы і міністра фінансаў. Дэпутат Другога Сейма ад Саюза фермераў, а з 1925 года ўваходзіў у склад яго Прэзідыума. Быў вымушаны пайсці ў адстаўку ў сувязі з сакрэтнымі перамовамі з Польшчай па пытанні дрэваарацоўчага супрацоўніцтва паміж краінамі.
Пасля працяглых судовых працэсаў, 27 мая1932 г. Вярхоўны трыбунал прысудзіў В. Пятруліса да 2 гадоў пазбаўлення волі. Аб'явіў галадоўку, якая працягвалася 1,5 месяца, пасля чаго быў вызвалены па просьбе аб памілаванні. З 1926 г. ён адышоў ад палітычнай дзейнасці і пачаў займацца фермерскай гаспадаркай. Падтрымлівай сяброўскія адносіны с музыкантам С. Шымкусам і паэтам Ф. Кірша. У 1937 годзе ён вярнуўся да актыўнага грамадскага жыцця; адзін з заснавальнікаў Экспартнай гандлёвай кампаніі.