Аўтар твораў розных жанраў: опера «Вёска каля маёнтка» (1941), сімфанічная паэма «Нёман» (1930), песня-кантата «Да светлай будучыні», апрацоўкі літоўскіх і беларускіх народных песень (апрацоўваў народныя песні і танцы для спектакляў Першай беларускай трупыІ. Буйніцкага; часткова апублікаваны ў «Беларускім спеўніку…» Л. Рагоўскага, 1911). Кіраваў хорам, які ў 1911 годзе выступіў разам з трупай І. Буйніцкага на беларускай вечарынцы ў Пецярбургу. Аўтар музыкі да пастаноўкі «Паўлінкі» Янкі Купалы (1913; Беларускі навукова-літаратурны гурток, Пецярбург).
↑ абвгдеМузыкальная энциклопедия: в 6 т. Т. 6.Т. 6: Хейнце — Яшугин. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1982. — Стб. 343—344. — 1008 стб., илл. — 102 245 экз. (руск.)