Працавала ў падатковым аддзеле міністэрства фінансаў Літвы ў 1997—2001 гадах. У 2004—2009 гадах — сакратар міністэрства фінансаў. У 2013 годзе была прызначана намеснікам старшыні кіравання Банка Літвы. Паралельна з выкананнем службовых абавязкаў выкладала эканоміку ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук, а таксама дзяржаўныя фінансы ва Універсітэце менеджменту і эканомікі ISM. Сышла ў адстаўку 31 кастрычніка2016 года ў сувязі з выбраннем дэпутатам Сейма па Антакальнісскай выбарчай акрузе ў Вільнюсе.
Паводле апытання, праведзенага кампаніяй Baltijos tyrimai 9-26 лістапада 2018 года, прэзідэнцкі рэйтынг Шыманіце складаў 18,7 % і меў тэндэнцыю да росту. Аднак яна ўсё яшчэ застаецца на другім месцы, саступаючы першынство Гітанасу Наўседу з вынікам у 23,2 %[4].