Вёска
Вылазы
Вылазы на карце Беларусі ±
|
|
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Вылазы.
Вы́лазы[1] (трансліт.: Vylazy, руск.: Вылазы) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета.
Геаграфія
За 0,5 км у напрамку на поўдзень да вёскі знаходзіцца возера Вылазскае[2].
Гісторыя
Першая згадка ў 1554 годзе, з’яўлялася даўняй уласнасцю польскага караля Жыгімонта I. Пасля пераходзіць да каралевы Боны. Засялялася шляхецкімі сем’ямі Гараглядаў, Колбаў, Літвіновічаў, Палхоўскіх, Шаламіцкіх, Валковічаў, Явашоў. Найчасцей сустракаецца прозвішча Гарагляд. У 1572 годзе зямлю купляе Рыгор Шаламіцкі.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павета[3].
У 1787 годзе пабудавана драўляная царква Раства Багародзіцы (захавалася)[4].
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. З 1939 года ў складзе БССР.
Насельніцтва
- XX стагоддзе: 1999 год — 73 жыхары.
- XXI стагоддзе: 2009 год — 54 жыхары.
Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|