Даўняя ўласнасць князёў Жыжэмскіх, пазней — Радзівілаў і Друцкіх-Любецкіх. У 1559 годзе Астравічы згадваюцца ў судовай справе па парушэнні межаў зямельных уладанняў паміж шляхцічамі Гараглядамі з Вылаз і Філіпам Жыжэмскім, уладальнікам Парахонска і Астровіч.
У 1880-я гады фальваркам распараджаліся Асмалоўскія. У 1894 годзе на могілках пабудавана царква Арханёла Міхаіла (не захавалася).
У 1920—1930-я гадах адбылася парцэляцыя маёнтка; асноўным уладальнікам стала Марыя Валасевіч, эканомам быў Браніслаў Падгурскі.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Астро́вічы