Востраў Вількіцкага (руск.: Остров Вилькицкого), расійскі востраў размешчаны на ўсходзе Карскага мора, паміж Обскай губой і Енісейскім залівам. Адносіцца да тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Востраў мае форму паўмесяца, звернутага выпукласцю на поўнач. Шырыня каля 9 км, даўжыня каля 18 км. Паверхня пясчаная, узгорыстая, пакрытая тундравай расліннасцю. Адкрыты ў 1874 годзе. Сваю назву востраў атрымаў у гонар рускага гідрографа-геадэзіста генерал-лейтэнанта А. І. Вількіцкага.