Сем астравоў — група астравоў у Баранцавым моры. Размешчаны ўздоўж Мурманскага берагу Кольскага паўвострава, насупраць вусця ракі Харлаўкі.
Cамыя значныя — Харлаў і Вішняк (даўжыня 3,7 км, шырыня каля 1 км). Астравы з’яўляюцца часткай Кандалакшскага запаведніка.